BE RU EN

«Квартал 95» прысвяціў песню расейскім шпіёнам Пятрову і Башыраву

  • 8.11.2018, 15:52

Украінскія артысты высмеялі супрацоўнікаў ГРУ.

Артысты студыі «Квартал 95» Яўген Кашавы і Сцяпан Казанін выдатна высмеялі падазраваных у атручванні Сяргея Скрыпаля Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якія напраўду з'яўляюцца агентамі ГРУ, піша facenews.ua.

Песня расейскіх шпіёнаў

Так, артысты ў жартоўнай форме апісалі рэакцыю Пятрова і Башырава пасля таго, як ім выставілі падазрэнні ў замаху на забойства, таксама высмеялі іх сексуальную арыентацыю і абсурднасць паказанняў. Ролік з выступам артыстаў «Квартал» апублікаваны на YouTube.

«Бізнэсоўцы сярэдняй рукі, і ў турызме мы - навічкі. Але з усёй брытанскай красы, па душы нам шпіль і гадзіннік», - спяваецца ў радках песні, з намёкам на раней агучаныя паказанні атрутнікаў Скрыпаля аб тым, што ў Солсберы яны прыехалі проста «паглядзець на шпіль».

Апошнія навіны