BE RU EN

Навукоўцы распавялі пра ўплыў генетыкі на працягласць жыцця

  • 8.11.2018, 14:43

Развеяны яшчэ адзін міф.

Амерыканскія генетыкі, прааналізаваўшыя радавод 400 мільёнаў чалавек, прыйшлі да высновы, што працягласць жыцця абумоўленая генетычна не больш чым на 10%, паведамляе «Вокруг света».

Карэляцыя паміж працягласцю жыцця ў сваякоў сапраўды існуе, аднак яна тлумачыцца па большай частцы не агульнымі генамі, а падобным ладам жыцця і месцам пражывання. Гэтую гіпотэзу пацвярджае той факт, што паказчыкі працягласці жыцця часцей супадаюць не ў крэўных сваякоў (напрыклад, братоў ці сясцёр), а ў мужа і жонкі.

Навукоўцы адзначаюць, што ў выпадку мужа і жонкі гэта тлумачыцца не толькі падобнымі варункамі жыцця, але і станоўчай асартаціўнасцю - схільнасцю людзей выбіраць партнёраў, падобных на сябе.

Апошнія навіны