BE RU EN

ДТЗ на мосце пад Светлагорскам: фуру развярнула, кабіна павісла над Бярэзінай

  • 8.11.2018, 11:46

Рух перацяты.

ДТЗ адбылося раніцай 8 лістапада на трасе Светлагорск - Жлобін на мосце праз Бярэзіну. Кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем, і грузавік занесла і развярнула, піша tut.by.

Са слоў відавочцаў, аварыя адбылася прыкладна а 6.30. У моста з двух бакоў утварыўся кіламетровы затор - гэта адзіная дарога, па якой можна трапіць са Светлагорску ў Жлобін і наадварот.

- Пад'ехалі ДАІ, дарожная служба і МНС, хуткая, але пацярпелых няма, - распавёў жыхар Светлагорска Аляксандр Пятроўскі, які апынуўся на месцы здарэння. Ён таксама дадаў, што на мосце гэтай раніцай было вельмі слізка.

На час 9.40 рух мостам не адноўлены.

Апошнія навіны