BE RU EN

Натхнёная кавай мастачка намалявала «партрэты» напою

  • 8.11.2018, 9:21

Ранішні напой можа быць «шматаблічным».

Мастакі ўвесь час шукаюць натхненне для творчасці. І яно можа хавацца ў простых паўсядзённых рэчах, такіх як новая кніга, дождж за акном або філіжанка духмянай кавы, піша ridus.ru.

Ілюстратар Марыя Цюрына (Marija Tiurina) нарадзілася ў Літве, цяпер жыве ў Лондане і ўвесь час прыдумляе новыя праекты, каб потым іх намаляваць. Так, напрыклад, спадарыня ўжо малявала садавіну і гародніну ў выглядзе акварэльных персанажаў.

У сваёй новай серыі ілюстрацый Марыя надумала «ажывіць» каву і намалявала розныя тыпы гэтага духмянага напою ў выглядзе мілых дзяўчатак.

«Я люблю каву, п'ю яе нават занадта шмат, таму маляваць было вельмі весела!» - піша мастачка ў сваім Instagram, за якім сочыць ужо больш за 100 тысяч чалавек.

Эспрэса

Капучына

Латэ

Мока

Лонг блэк

Флэт уайт

Картада

Фраппучiно

Апошнія навіны