BE RU EN

Канстанцін Баравы: Эліты паўстаюць супраць Пуціна

  • 8.11.2018, 8:37

У Крамля заканчваюцца рэсурсы.

У Расеі сітуацыя паступова змяняецца, аднак радыкальных змен варта чакаць тады, калі ў РФ больш не застанецца рэсурсаў, заявіў у інтэрв'ю "Обозревателю" расейскі апазіцыянер, экс-дэпутат Дзяржаўнай думы Канстанцін Баравы.

«Пуцін нездарма пачаў казаць пра ядзерную вайну, ён разумее, што ўсё зараз скончыцца», - падкрэсліў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, у Крамля заканчваюцца рэсурсы праз шалёную карупцыю і выдаткі на структуры бяспекі ўнутры Расеі.

«У краіне пачаліся складаныя пераходныя працэсы, эліты паўстаюць супраць Пуціна. Пры гэтым ён ідзе на прымітыўныя, простыя развязанні гэтай праблемы - узмацняе ФСБ, Нацгвардыю, войска для стабілізацыі ўнутрана расейскай сітуацыі», - дадаў Баравой.

Нагадаем, раней Уладзімір Пуцін заявіў аб тым, што ў выпадку ядзернай вайны расейцы «трапяць у рай», а іх «супраціўнікі здохнуць».

Апошнія навіны