BE RU EN

БАТЭ рыхтуе трыбунны перформанс на матчы супраць «Чэлсі»

  • 7.11.2018, 21:05

Маркетынг клуба надумаў паўтарыць перформанс, які быў перад матчам з ПАОК.

8 лістапада а 20.55 БАТЭ згуляе супраць «Чэлсі» на «Барысаў-Арэне». Маркетынг клуба надумаў паўтарыць перформанс, які быў перад матчам з ПАОК.

На крэслах будзе ляжаць заламінаваны аркуш фармату А3, які падчас выканання гімна Лігі Еўропы заўзятарам трэба падняць над галавой клубнай эмблемай да поля.

Як адзначаюць у камандзе, аналагічны перформанс у матчы з грэцкім клубам вельмі спадабаўся гульцам і трэнерам. «Пры выглядзе такога хараства на трыбунах атрымліваеш велізарны зарад станоўчых эмоцый», - гаворыцца ў паведамленні на сайце клуба.

Далей можна скласці лісты па лініях згіну і з дапамогай утвараных трашчотак актыўна падтрымліваць БАТЭ цягам усёй сустрэчы.

Тыднем раней клуб выпусціў відэазапрашэнне на матч супраць «Чэлсі». У роліку заўзятараў кліча на гульню ўзлезлы на танк талісман клуба Маланка.

- Разам мы - войска, танкам - па «Чэлсі»! - заклікае талісман.

Кампанія Wargaming ацаніла крэатыў і паабяцала адорыць якія заўзятараў арэны бонусамі ў гульні World Of Tanks.

Нагадаем, што ў мінулым туры ў выязным матчы групавой стадыі Лігі Еўропы ў Лондане БАТЭ саступіў «Чэлсі» з лікам 1:3.

Становішча каманд у групе «L»:

1. «Чэлсі» - 9 (5-1).

2. ПАОК - 3 (4-4).

3. «Відзі» - 3 (2-3).

4. БАТЭ - 3 (4-7).

Матчы 4-га тура пройдуць 8 лістапада. БАТЭ прыме дома футбалістаў «Чэлсі», вугорскі «Відзі» згуляе на сваім полі супраць грэцкага ПАОК.

Дзве найлепшыя каманды кожнага квартэта паводле вынікаў групавой стадыі выйдуць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Апошнія навіны