BE RU EN

Куды ідзе «дарожны збор» у Рэчыцы?

  • 7.11.2018, 19:55

У Рэчыцы жанчына правалілася па пояс у прамыіну ў асфальце.

30 кастрычніка пад 7 гадзін раніцы рэчычанка Б., 1975 г. н., знаходзілася на аўтобусным прыпынку на вуліцы Моладзевай, каб сесці ў аўтобус і адправіцца на працу, піша dneprovec.by.

Аднак ажыццявіць задуманае з першай спробы жанчыне не атрымалася, бо замест салона аўтобуса яна апынулася ў прамыіне, якая раптам утварылася ў яе пад нагамі. Правалілася па пояс!

Пры дапамозе грамадзян жыхарка з прамыіны была вызваленая і наступным аўтобусам усё ж дабралася да працы, адкуль брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была перавезеная ў ЦРБ. Але ў шпіталізацыі жанчына не мела патрэбы і пасля абследавання з лякарні была адпушчаная.

Чаму ж праваліўся асфальт? Прамыіна ўтварылася праз разрыў трубаправода халоднага водазабеспячэння. Прычына - механічны знос. Сіламі работнікаў Рэчыцкага райжылкамгаса прамыіна ў той жа дзень была ліквідаваная.

Апошнія навіны