BE RU EN

Boeing: Самалёты новай мадэлі могуць сыходзіць у піке

  • 7.11.2018, 9:43

Кампанія разаслала папярэджанні аператарам.

Кампанія Boeing падрыхтавала ліст аператарам новых мадэляў самалётаў 737 Max, у якім папярэджвае, што праз памылковыя паказанні сістэмы кантролю палёту самалёты могуць сыходзіць у піке, паведамляе nv.ua са спасылкай на Bloomberg.

Паводле інфармацыі агенцтва, папярэджанне заснаванае на папярэдніх выніках расследавання авіякатастрофы Boeing 737 у Інданезіі 29 кастрычніка.

У кампаніі высветлілі, што праз некантралюемае парушэнне абцякання крыла плынню паветра самалёты Boeing 737 Max могуць аўтаматычна апускаць нос уніз.

Са слоў крыніцы, у папярэджанні будуць утрымлівацца ўказанні пілотам, як дзейнічаць у гэтых умовах.

Нагадаем, 29 кастрычніка самалёт Boeing 737 Max 8 авіякампаніі Lion Air упаў у мора праз 13 хвілін пасля вылету з аэрапорта Джакарты. Да страты сувязі экіпаж адправіў запыт на вяртанне ў аэрапорт вылету.

Усяго на борце было 189 пасажыраў і сябраў экіпажа, у тым ліку трое дзяцей, два пілоты і пяць бортправаднікоў. Паводле звестак СМІ, у самалёце знаходзіліся 20 чыноўнікаў Міністэрства фінансаў Інданезіі.

На месцы катастрофы Boeing 737 не выяўлена прыкмет таго, што хто-небудзь з пасажыраў або сябраў экіпажа мог выжыць.

Паводле звестак уладаў Інданезіі, у самалёта быў няспраўны датчык хуткасці.

Апошнія навіны