BE RU EN

Азаранка запрацавала амаль $30 мільёнаў прызавых

  • 6.11.2018, 19:21

Гэта пяты паказчык сярод тэнісістак за ўсю гісторыю.

Твітэр WTA Insider назваў тэнісістак з самымі вялікімі агульнымі сумамі прызавых.

На пятай пазіцыі ў рэйтынгу размясцілася беларуска Вікторыя Азаранка. Яна запрацавала больш за 29 мільёнаў даляраў.

Першае месца займае Серэна Уільямс (больш за 88 мільёнаў), другое - яе сястра Вінус (амаль 41 мільён). Расейка Марыя Шарапава замкнула тройку (больш за 38 мільёнаў).

Апошнія навіны