BE RU EN

Названыя найлепшыя фота дзікай прыроды 2018 года

  • 6.11.2018, 14:47

Галоўным пераможцам стаў незвычайны здымак з лятучымі мышамі.

У рамках фотаконкурсу British Wildlife Photography Awards 2018 былі выбраныя найлепшыя фота дзікай прыроды. Лідарам стаў здымак Пола Колі «Сляды на досвітку», на якім адлюстраваныя кажаны ў палёце. Фота былі апублікаваныя на сайце конкурсу, піша korrespondent.net.

Фотапраца з кажанамі была зробленая пры дапамозе камеры з інфрачырвоным аб'ектывам, якую Колі распрацоўваў сам цягам 14 месяцаў. Гэтая камера змагла з уражлівай дакладнасцю захаваць жывёл у палёце. У выніку за свае старанні фатограф атрымаў прэмію сумай 6,5 тысяч даляраў.

Таксама былі абраныя іншыя прызёры конкурсу, якія былі ўдастоеныя альбо грашовага прыза сумай 1,3 тысяч даляраў, альбо фотаапаратаў.

У планах арганізатараў таксама запланаваны выставачны тур, дзякуючы якому найлепшыя працы фатографаў будуць паказаныя ў розных гарадах Вялікай Брытаніі.

Апошнія навіны