BE RU EN

Баксёр Рэліх: Прапаноўвалі з'ехаць, але мне добра ў Беларусі

  • 6.11.2018, 12:18

Беларускі чэмпіён паводле версіі WBA распавёў пра свой патрыятызм.

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх у «Арэне» на «Беларусь 1» паведаміў, што яму прапаноўвалі з'ехаць у іншую краіну, піша «Трыбуна».

«Прыйшоўшы ў бокс, ніколі не збіраўся станавіцца нейкай суперлегендай або затрымлівацца да 50 гадоў, як некаторыя. Мне яшчэ няма 30, я ўжо адбыўся. Не бачу сур'ёзнага сэнсу так доўга нішчыць сваё здароўе. У мяне маленькія дзеці, а я нават не бачыў як яны растуць. Увесь час за мяжой. Хачу час прысвяціць ім, пакуль яны маленькія.

Былі прапановы пераехаць у іншую краіну. Адмовіў, бо мне добра ў Беларусі. Аб'ездзіў увесь свет і разумею, што камфортна сябе адчуваю ў нашай краіне» - паведаміў Рэліх.

Нагадаем, Рэліх - чэмпіён свету ў боксе паводле версіі WBA.

Апошнія навіны