BE RU EN

Шэраг іранскіх банкаў адключылі ад SWIFT

  • 5.11.2018, 20:36

SWIFT не звязвае адключэнне іранскіх банкаў з санкцыямі ЗША.

Міжнародная сістэма абмену банкаўскай інфармацыяй і пералічэння сродкаў SWIFT заблакавала шэрагу іранскіх банкаў доступ да сваіх сэрвісаў. Пра гэта са спасылкай на заяву SWIFT 5 лістапада паведаміла агенцтва Reuters.

У паведамленні арганізацыі, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Бэльгіі, не гаворыцца, што адключэнне стала следствам аднаўлення амерыканскіх санкцый супраць Ірана.

Сцвярджаецца, што на такі крок у SWIFT пайшлі «ў інтарэсах глабальнай фінансавай стабільнасці і адзінства сусветнай фінансавай сістэмы».

Санкцыі Злучаных Штатаў супраць Ірана ўвойдуць у дзеянне ў поўнач 5 лістапада.

Апошнія навіны