BE RU EN

У Баранавіцкім раёне легкавік збіў дзяжурнага на чыгуначным пераездзе

  • 5.11.2018, 9:40

У момант наезду мужчына закрываў шлагбаум.

У Баранавіцкім раёне кіроўца легкавіка збіў мужчыну на чыгуначным пераездзе, паведамілі БелТА ва ўправе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 3 лістапада а 9.45 на трасе Р5 Баранавічы-Навагрудак-Іўе. Паводле папярэдняй інфармацыі, за стырном аўтамабіля "Пежо-605" знаходзіўся 25-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна.

Пры пад'ездзе да пераезду кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе збіў 55-гадовага дзяжурнага. У гэты момант мужчына закрываў шлагбаум. У выніку ДТЗ ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў Баранавіцкі гарадскі шпіталь.

Праводзіцца праверка. Пацярпелы ў момант аварыі быў адзеты ў камізэльку падвышанай бачнасці.

Апошнія навіны