BE RU EN

Мянчанка зрабіла фурор на шоў «Голас»

  • 5.11.2018, 8:14

Павярнуліся ўсе.

На першым расейскім канале стартаваў чарговы сезон шоў «Голас», у адным з эфіраў якога выступіла дзяўчына з Менска, 29-гадовая Юліяна Бяляева, піша kyky.org.

Юля, як сказаў адзін з настаўнікаў Сяргей Шнураў, праспявала песню Стыві Уандэра «They Will not Go When I Go» ў чатыры актавы.

Для тых, хто не дасведчаны: у шоў «Голас» чальцы журы сядзяць спінай да выканаўца, і, калі іх усё задавальняе - паварочваюцца да яго. Юліяна праспявала вельмі файна, таму да яе павярнуліся ўсе выкладчыкі. Далей дзяўчыне трэба было выбраць, да каго ў каманду яна пойдзе. Каб аблегчыць выбар, выкладчыкі пачалі жартаваць ў стылі: «Гэта я першы павярнуўся». Рэпер Баста нават надумаў распавесці гісторыю пра тое, як ён жыў у Беларусі, калі быць дакладным - у Гародні, дзе займаўся дзюдо і балетам.

Апошнія навіны