BE RU EN

На мяжы стаяць сотні грузавікоў

  • 4.11.2018, 18:24

Больш за 900 фур чакаюць выезду на мяжы з Літвой.

Больш за 900 вялікагрузных аўтамабіляў чакаюць выезду на мяжы з Літвой, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

На 16.00 у пункце пропуску "Катлоўка" выезду чакаюць больш за 120 фур, у "Каменным Логу" - больш за 340, у "Беняконях" - больш за 250, у "Прывалцы" - больш за 210.

На мяжы з Латвіяй у чэргах стаяць больш за 320 грузавікоў: па 160 ва "Урбанах" і "Грыгароўшчыне". Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 200 грузавых аўтамабіляў. Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху для больш камфортнага перасячэння мяжы.

Апошнія навіны