BE RU EN

Названы найлепшы фільм 2018 года

  • 4.11.2018, 16:45

Яго касавыя зборы перавысілі два мільярды даляраў.

Аўтарытэтны часопіс Empire (пераклад - korrespondent.net) апублікаваў рэйтынг найлепшых фільмаў 2018 года. Лідаравала ў пераліку стужка «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» з Робертам Даўні-малодшым і Крысам Хэмсвартам у галоўных ролях.

Вядома, што гэты фільм з'яўляецца адным з чатырох у гісторыі, якія перасягнулі суму збораў два мільярды даляраў.

На другой пазіцыі ідзе стужка «Місія невыканальная: Наступствы», а замыкае тройку лідараў «Ціхае месца».

Таксама ў ТОП-5 увайшлі «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» і «Чорная пантэра». Далей ідуць «Чалавек на Месяцы», «Лэдзі Берд», «Зорка нарадзілася», «Прывідная нітка» і «Чорны кланавец».

Апошнія навіны