BE RU EN

У французскім серыяле пра шпіёнаў на «фота з Масквы» - подпіс па-беларуску

  • 4.11.2018, 14:44

У французскім серыяле пра шпіёнаў «Бюро легенд» пад крачвідам Масквы паказалі беларускі горад.

Паводле сюжэта, выведчыкі вывучаюць фота з Масквы, зробленае камерай відэаназірання ля банкамата - каля прылады стаіць мужчына і здымае гатоўку. Аднак на гэтым фота пазначаныя месца і час: «Вуліца Пралетарская. Беларусбанк. 17 студзеня 2018».

Невядома, адкуль стваральнікі французскага шоў ўзялі гэты здымак, але ён цалкам нагадвае кадр з нейкай крымінальнай хронікі, якая магла праходзіць на беларускай тэлевізіі, паведамляе «Еўрарадыё».

Застаецца толькі здагадвацца, у якім горадзе зрабілі гэты кадр, бо, напрыклад, у Менску няма вуліцы Пралетарскай.

Апошнія навіны