BE RU EN

У Берасці маршрутчык збіў калегу за тое, што той яго «падрэзаў»

  • 3.11.2018, 20:19

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Арлоўскай.

У Берасці распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага кіроўцы маршруткі, які падазраецца ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму калегу, паведамляе tut.by Следчы камітэт.

Інцыдэнт адбыўся 27 ліпеня на вуліцы Арлоўскай. А 8.30 40-гадовы кіроўца маршрутнага таксі №35 нанёс не менш за тры удараў кулаком у вобласць галавы 41-гадоваму кіроўцу маршрутнага таксі №4. Са слоў падазраванага, нагодай для канфлікту стала тое, што пацярпелы яго «падрэзаў».

У дачыненні да мужчыны распачалі справу паводле артыкула за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Апошнія навіны