BE RU EN

На М1 фура ўляцела ў аўто, якое спынілася перад пераходам

  • 3.11.2018, 14:43

Пешаход загінуў, яшчэ два чалавекі ў лякарні.

Адзін чалавек загінуў, яшчэ два атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася ўдзень 3 лістапада ў Стаўбцоўскім раёне, паведамляе tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, фура ехала трасай М1 Берасце - Менск - мяжа РФ у кірунку Берасця. На 295-м кіламетры дарогі кіроўца грузавіка ўчыніў сутыкненне з Geely і Peugeot, якія спыніліся, каб прапусціць жанчыну, што ішла па нерэгуляваным пераходзе. Пасля гэтага адзін з аўтамабіляў здзейсніў наезд на пешахода.

Фото: СК

Як паведамілі ў Следчым камітэце, у выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Кіроўца і пасажыр Geely з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны