BE RU EN

Лукашэнка расказаў, як зняў чаравікі перад Назарбаевым

  • 3.11.2018, 12:34

Дыктатар распавёў чарговую дзіўную гісторыю.

Лукашэнка пахваліўся, што носіць абутак беларускай вытворчасці - фабрыкі «Марка». Паводле ягоных слоў, гэтым абуткам зацікавіўся і казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў. Пра гэта беларускі дыктатар распавёў падчас візіту на Віцебскі футравы камбінат, паведамляе БелТА.

Лукашэнка слухаў даклад аб развіцці прадпрыемства і пахваліўся, што носіць яго абутак. Ён дадаў, што і сёння прыехаў у чаравіках «Марка». Лукашэнка пахваліў вырабы «Марка» і заявіў, што гэты абутак прыцягвае ўвагу і іншых кіраўнікоў дзяржаў.

«Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі краін (яны фарсяць у італійскіх, яшчэ нейкіх), Назарбаеў кажа: «А дзе гэта ты такое ўзяў?». Я кажу: «У Беларусі». - «Ды не можа быць!» Зняў і паказаў яму - «Марка» напісана», - прызнаўся беларускі дыктатар.

Апошнія навіны