BE RU EN

У Гародні будаўнік збіў калегу малатком праз розніцу ў заробку

  • 3.11.2018, 11:18

У канцы працоўнага дня размова перайшла на заробкі.

Будаўнік з Гародні збіў малатком калегу пасля таго, як даведаўся, што атрымлівае меншы заробак, чым той. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

31 кастрычніка, у сераду, чацвёра рабочых сабраліся ў будаўнічай бытоўцы, каб адзначыць канец працоўнага дня. Гутарка зайшла пра заробкі, і высветлілася, што пры аднолькавым аб'ёме работ адзін працоўны атрымлівае грошай менш, чым калега.

«Трэба адзначыць і тое, што ніхто з іх не меў дачынення да бухгалтэрыі, а адпаведна, не мог паўплываць на заробак і па сутнасці сварка развязалася на роўным месцы, на глебе банальнай зайздрасці», - распавялі ў міліцыі.

44-гадовы будаўнік узяў малаток і ўдарыў па галаве, а потым двойчы па целе 59-гадовага калегу. Мужчыну давялося шпіталізаваць.

Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны