BE RU EN

Жыхары Гомельскай вобласці скардзяцца на «Табакеркі» каля школ і дзіцячых гарадкоў

  • 28.11.2018, 19:10

У Гомельскай вобласці адзін за адным з'яўляюцца шапікі па продажу цыгарэт «Табакеркі».

Аб'екты ўсталёўваюць на прыпыначных пунктах, у дварах і каля буйных крам. Але часам «Табакеркі» аказваюцца ў вельмі нечаканых месцах, піша tut.by.

Так, Вячаслаў са Жлобіна распавёў, што «Табакерку» ў яго горадзе ўсталявалі прама на тэрыторыі дзіцячага аўтагарадка.

«Тэрыторыя аўтагарадка ўяўляе сабой абгароджаную пляцоўку, усярэдзіне якой размешчаны зялёны лужок, дзе ў летняй перыяд часу працуюць дзіцячыя надзіманыя атракцыёны. Па перыметры пляцоўкі адноўленая дзіцячая праезная частка, прызначаная для навучання правілам дарожнага руху. Пляцоўка выкарыстоўваецца дзецьмі для катання на ролікавых каньках і веласіпедах. Цяпер на тэрыторыі пляцоўкі стаіць «Табакерка». Прычым шапік займае частку разметкі дзіцячай дарогі», - напісаў Вячаслаў.

У Гомелі ж шапік па продажы цыгарэт усталявалі праз дарогу ад школы №25.

ФОТА: TUT.BY

Нагадаем, кампанія «Энэрга-Оіл», падкантрольная бізнэсоўцу Аляксею Алексіну, плануе стварыць на працягу двух гадоў у Беларусі амаль 2500 гандлёвых пунктаў продажу цыгарэт.

Са слоў крыніцы, да канца 2018 года «Энэрга-Оілу» павінна належаць амаль тысяча зямельных участкаў для размяшчэння гандлёвых аб'ектаў ва ўсіх абласцях, блізу 190 з якіх - у Менску.

Апошнія навіны