BE RU EN

Менскае «Дынама» саступіла 5 матчаў з 7 пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі

  • 25.11.2018, 19:09

Розніца шайбаў у апошніх гульнях - 03:15.

Сталічнае «Дынама» пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Андрэя Сідарэнкі, які змяніў на пасадзе Гордзі Дуаера, саступіла ў пяці з сямі матчаў рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, паведамляе «Прессбол».

Апошнія тры выязныя паядынкі былі бязвольна прайграныя з розніцай закінутых і прапушчаных шайбаў 03:15. Менчукі пасля перамогі над «Амурам» (4:3 Б) саступілі «Куньлунь» (1:4), «Адміралу» (1:5) і «Салавату Юлаеву» (1:6).

З 32 матчаў «рэгуляркі» «зубры» саступілі 24 і ідуць перадапошнімі на «Захадзе», апярэджваючы «Северсталь» паводле дадатковых паказчыкаў.

Апошнія навіны