Эксперты: Два яблыкі ў дзень могуць падоўжыць жыццё
- 25.11.2018, 18:26
Навукоўцы правялі цікавы эксперымент.
Паводле звестак даследавання, праведзенага спецыялістамі Амерыканскага хімічнага грамадства, ужыванне ўсяго двух яблыкаў у дзень можа падоўжыць жыццё. Між іншым, спецыялісты падлічылі, што такая звычка здольная панізіць рызыку заўчаснай смерці на 35%, паведамляе healthinfo.ua.
Да высновы аб тым, што яблыкі спрыяюць больш доўгаму жыццю, навукоўцы прыйшлі пасля эксперыменту з мышамі, якім існаванне на яблычнай падкормцы дапамагло падоўжыць жыццё на 10%. Жывёлы атрымлівалі дадатак, эквівалентны двум яблыкам у дзень у чалавечым рацыёне. Для іх ўжыванне яблыкаў знізіла рызыку ранняй смерці на 35%.
Са слоў навукоўцаў, у яблыках утрымліваюцца флавоноіды, якія могуць расслабляць крывяносныя сасуды, што абараняе ад развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Акрамя гэтага, рэгулярнае спажыванне яблыкаў стымулюе вытворчасць неўрамедыятару ацэтылхаліну ў галаўным мозгу, а з гэтай акалічнасцю звязаны працэсы паляпшэння кагнітыўных функцый, між іншым, памяці. Ужыванне двух яблыкаў у дзень, такім чынам, дазваляе запавольваць узроставае зніжэнне разумовых здольнасцяў чалавека.
Забяспечваючы комплексную абарону ад хвароб сэрца і сасудаў, а таксама ад нейрадэгенератыўных паталогій, яблыкі могуць падаўжаць людзям жыццё, рэзюмавалі ў выніку спецыялісты.