BE RU EN

Беларусь абагнала ЗША ў коштах на бензін

  • 24.11.2018, 17:24

Пры гэтым «Белнафтахім» не мае намеру адмовіцца ад росту коштаў аўтамабільнага паліва.

Паліва ў Беларусі з 25 лістапада зноў падаражэе. Традыцыйна кошты вырастуць на адну капейку.

Як паведамляе «Белнафтахім», павелічэнне коштаў не закране бензін АІ 92. Кошт на гэта паліва застанецца 1 рубель 42 капейкі. А вось АІ 95, як і дызельнае паліва – 1:52 капейкі. Літр АІ-98 будзе каштаваць 1,73 рубля.

У шэрагу краін зніжэнне сусветных коштаў нафты выклікала зніжэнне коштаў і бензіну. У выніку ўжо каторы дзень кошты паліва ў ЗША ніжэйшыя, чым у нашай краіне. Сярэдні кошт літра бензіну ў Злучаных Штатах складае 0,683 даляра. У Беларусі ж сярэдні кошт паліва на 24 лістапада складзе 0,72 даляра. Пры гэтым «Белнафтахім» не мае намеру адмовіцца ад росту коштаў аўтамабільнага паліва, адзначае «Белсат».

Апошнія навіны