BE RU EN

Вікторыя Кебікава стала першай у гісторыі беларускай медалісткай жаночага ЧС у боксе

  • 22.11.2018, 20:29

Беларуска здабыла бронзу.

Беларуска Вікторыя Кебікава здабыла бронзу чэмпіянату свету ў боксе ў Нью-Дэлі ў вагавой катэгорыі 81 кг. У паўфінале наша суайчынніца раздзельнай пастановай суддзяў саступіла кубінцы Джэсіцы Сіністэры, паведамляе pressball.by.

У чвэрцьфінале наша суайчынніца аднагалосным рашэннем рэферы перамагла прадстаўніцу Казахстана Фарызу Шалтай.

Адзначым, што Кебікава стала першай беларускай медалісткай у гісторыі жаночых чэмпіянатаў свету ў боксе.

Апошнія навіны