BE RU EN

Двух фігурантаў «справы БелТА» вызвалілі ад крымінальнай адказнасці

  • 22.11.2018, 16:48

Журналісты заплацілі вялікія штрафы.

Крымінальны пераслед двух фігурантаў «справы БЕЛТА», уласнага карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўлюка Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага, спынены, піша tut.by.

Паўлюк Быкоўскі і Уладзіслаў Кулецкі хадайнічалі аб спыненні вытворчасці паводле крымінальнай справе на падставе арт 86 КК. І іх хадайніцтвы былі задаволеныя. Паўлюк Быкоўскі быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з ужываннем да яго меры адміністрацыйнага спагнання. Ён заплаціў штраф 30 базавых адзінак - 735 рублёў. Уладзіслаў Кулецкі - 10 базавых, 245 рублёў.

Як паведамлялася раней, абвінавачанымі ў «справе БелТА» праходзяць 14 журналістаў. Іх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да платнай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Шмат каму з абвінавачаных выстаўляюць таксама вялікія сумы кампенсацыі.

Апошнія навіны