BE RU EN

У Беларусі ўводзяць новы тарыф на электраэнэргію

  • 22.11.2018, 15:39

Адзіны тарыф для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў, што цяпер будаўнічы комплекс будзе накіраваны на максімальнае выкарыстанне электрычнай энэргіі ў жылых дамах, піша БелТА.

«Пасля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнэргіі. Мы бачым, што зможам даць для насельніцтва танную электраэнергію ва ўсялякіх аб'ёмах», - патлумачыў ён.

Плануецца, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання.

«Працуем з Міністэрствам энэргетыкі аб тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. Найбліжэйшым часам прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Акрамя таго, будаўніцтва такіх дамоў дасць магчымасць значна знізіць аб'ём сродкаў, неабходных для будаўніцтва інфраструктуры», - дадаў віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, што экспэрт Валерый Карбалевіч раскрытыкаваў планы ўрада, звязаныя з пераводам краіны на электрычнасць:

«Гаворка ідзе аб мадэрнізацыі не толькі прамысловасці, але і інфраструктуры, камунальнай гаспадаркі. Усе праекты мадэрнізацыі асобных галін, напрыклад дрэваапрацоўкі, скончыліся крахам і скандаламі. А тут жа маштаб зусім іншы. Кошт гэтай грандыёзнай перабудовы ніхто не лічыў. Думаю, на ўсё гэта спатрэбіцца не менш, чым на будоўлю самой АЭС (11 млрд даляраў)».

Апошнія навіны