BE RU EN

У Еўропе будуць вяртаць да 100% кошту квітка на цягнік у выпадку яго затрымкі

  • 22.11.2018, 14:34

Новыя правілы дазволяць пасажырам бясплатна атрымліваць дапамогу на станцыях.

У ЕЗ пасажыры цягнікоў змогуць атрымаць поўнае вяртанне кошту білета, калі адпраўленне цягніка было затрымана больш чым на 2 гадзіны. У выпадку спазнення цягніка на паўтары гадзіны яны змогуць вярнуць 75% кошту білета, а пры затрымцы на гадзіну да 50% яго кошту. Такія змены ў дзейныя правілы прыняў Еўрапарламент; цяпер гэтыя змены будуць разглядаць у Радзе ЕЗ, піша «Европульс».

Акрамя таго, новыя правілы дазволяць маламабільны пасажырам бясплатна атрымліваць дапамогу на станцыях, прычым на буйных станцыях загадзя запытваць такую дапамогу ім не давядзецца. Змены закранулі і веласіпедыстаў: з гэтага часу ва ўсіх новых або абноўленых цягніках павінна быць досыць месца ў вагонах, каб там можна было перавозіць ровар.

Апошнія навіны