BE RU EN

Фотафакт: У менскім гіпермаркеце прадаюць клубніцы амаль па 40 рублёў

  • 22.11.2018, 9:18

Яшчэ нядаўна кошт быў амаль утрая ніжэйшы.

У менскім гіпермаркеце прадаюць клубніцы амаль па 40 рублёў за кілаграм, паведамляе tut.by. Яшчэ нядаўна на прылаўках ляжалі айчынныя клубніцы па 15 рублёў за кілаграм. Цяпер ёсць толькі прывазныя з Нідэрландаў па 38,99 рубля.

Цікава, што ягады, якія вырошчваюць і ў нас, каштуюць даражэй, чым экзатычны фрукт кумкват. Кіло цытрусу каштуе 27,99 рубля.

Апошнія навіны