Мэціс: Пентагон атрымаў дазвол на ўжыванне сілы на мяжы з Мексікай
- 22.11.2018, 9:16
Белы дом пашырыў паўнамоцтвы войска ЗША.
Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што Белы дом даў яму выразныя паўнамоцтвы выкарыстоўваць на мяжы з Мексікай вайскоўцаў для абароны памежнікаў і мытнікаў, а ў выпадку неабходнасці ўжываць зброю, паведамляе AP.
Пры пэўных абставінах гэта можа азначаць, што войскі будуць накіраваныя для часовага затрымання мігрантаў у выпадку беспарадкаў або праявы гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў памежных службаў, адзначае агенцтва.
Са слоў Мэціса, на затрыманні ў такіх выпадках будуць сыходзіць «хвіліны, а не гадзіны».
«Мы будзем інфармаваць вас аб усіх новых місіях і колькасці вайскоўцаў (адпраўленых да мяжы) у залежнасці ад таго, як будуць прынятыя гэтыя пастановы», - сказаў ён.
Цяпер да ЗША рухаюцца чатыры караваны. Першы караван з 500 мігрантамі, які адправіўся 28 кастрычніка, знаходзіцца ў Мексіцы. Другая група адправілася 31 кастрычніка. Трэцяя - у шляху з 5 лістапада. Яшчэ адна група мігрантаў рухаецца з Сальвадора з 18 лістапада.
14 лістапада 360 мігрантаў дасягнулі мексіканскага горада Ціхуана, што на мяжы з амерыканскім штатам Каліфорнія.