BE RU EN

Віцэ-прэм'ерка Украіны: Беларусь галасуе ў фарватары расейскай палітыкі

  • 21.11.2018, 18:05

На міжнароднай арэне Менск не аддае голас у абарону праўды.

Намесніца прэм'ер-міністра Украіны ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Іванна Клімпуш-Цынцадзе распавяла карэспандэнту belsat.eu, якія паводзіны Беларусі на міжнароднай арэне афіцыйны Кіеў уважае недружалюбнымі.

«Калі казаць пра моманты, якія выклікаюць трывогу, і якія з'яўляюцца балючымі для Украіны, то гэта, напрыклад, галасаванне Беларусі на міжнародных пляцоўках абсалютна ў фарватэры расейскай палітыкі.

Гэта датычацца ўсіх рэзалюцый, якія прымаліся Генеральнай асамблеяй ААН з нагоды парушэння правоў чалавека ў анэксаваным Крыме. На жаль, на міжнародных пляцоўках мы не можам разлічваць на Беларусь, як на краіну, якая б аддавала свой голас у абарону праўды і міжнароднага права», - заявіла ўкраінская віцэ-прэм'ерка на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Кіеве.

Апошнія навіны