У Літве на 60% падвысілі штомесячную дапамогу на дзяцей
- 21.11.2018, 16:24
Парламент ужо ухваліў падвышэнне.
Літоўская дзяржава выплачвае «дзіцячую» дапамогу па-за залежнасцю ад даходу сям'і. Раней гэтая сума складала 30 еўраў, цяпер яе падвысяць да 50 еўраў на месяц на кожнае дзіця. Падвышэнне склала 66%, паведамляе delfi.lt.
Таксама парламент ухваліў падвышэнне дапамогі для маламаёмных і шматдзетных сем'яў - з 50 еўра за месяц на дзіця да 70 (на 40%).
«Дзіцячыя» грошы ў Літве плацяць да 18 гадоў, але можна падоўжыць выплаты да заканчэння дзіцем школы - максімум да 21 года.