BE RU EN

Стала вядома, з кім Беларусь пазмагаецца за ўнікальнае права трапіць на Еўра-2020

  • 21.11.2018, 12:09

Стаў вядомы спаборнік нашай каманды ў плэй-оф Лігі нацый.

У паўфінале плэй-оф Лігі нацый Беларусь згуляе з Грузіяй. Гульня пройдзе ў сакавіку 2020 года.

Каманда Косава сустрэнецца з Македоніяй, паведамляе «Трыбуна».

Каманда-гаспадыня фіналу, пасля якога вызначыцца ўладальнік туру на Еўра-2020 стане вядомая пасля лёсавання, якая пройдзе 22 лістапада 2019 года.

Дадамо, што каманды яшчэ чакае барацьба за траплянне на Еўра праз афіцыйную кваліфікацыю.

Апошнія навіны