BE RU EN

«Але лепш за шалёныя грошы ставіць знакі пры ўездзе ў горад»

  • 21.11.2018, 11:54

У дзіцячай паліклініцы Бабруйска працякае столь.

На кожным паверсе адной з дзіцячых паліклінік Бабруйска столь у разводах і працякае. Так сцвярджае падпісант супольнасці «Подслушано Бобруйск», які апублікаваў фота, піша gomel.today.

«Паліклініка дзіцячая, на кожным паверсе вось такая «прыгажосць», са столі капае, але лепш вядома лядовыя палацы будаваць і знакі пры ўездзе ў горад за шалёныя грошы ставіць, гэта ж галоўнае», - пракаментаваў аўтар фота.

Апошнія навіны