BE RU EN

Самалёт, які збіў чалавека ў Шарамеццева, сеў у Афінах з пашкоджаным фюзеляжам

  • 21.11.2018, 11:50

Лайнер сустрэлі паліцэйскія і супрацоўнікі наземных службаў.

«Боінг 737», які збіў чалавека пры вылеце з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева, сеў у Афінах з пашкоджаным фюзеляжам, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на службы аэрапорта «Элефтэрыёс Венізелас».

Самалёт прызямліўся а 23:50 паводле менскага часу. Яго сустрэлі паліцэйскія і супрацоўнікі наземных службаў. Пры аглядзе на вонкавых элементах фюзеляжа выяўленыя біялагічныя сляды і пашкоджанні.

У аэрапорце дадалі, што праз пашкоджанні палёты гэтага лайнера пастанавілі часова скасаваць.

Што адбылося

Увечары 20 лістапада «Боінг 737», які вылецеў з аэрапорта Шарамеццева ў Афіны, збіў чалавека пры кіраванні на лётным полі. Самалёт не сталі вяртаць, бо ён не быў пашкоджаны.

Са звестак «Інтэрфакса», загінулы - жыхар Арменіі, якога дэпартавалі з Мадрыда на радзіму з перасадкай у Маскве. Па дарозе з Гішпаніі ў Расею мужчына ўчыніў дэбош на борце лайнера.

Апошнія навіны