BE RU EN

Новым кіраўніком Інтэрпола абралі прадстаўніка Паўднёвай Карэі

  • 21.11.2018, 10:18

Расейскі генерал не змог узначаліць арганізацыю.

Новым прэзідэнтам Інтэрпола абралі прадстаўніка Паўднёвай Карэі Кім Чан Яна, гаворыцца ў твітэры арганізацыі. «Фаварытам» выбараў расейскія СМІ называлі расейскага генерала Аляксандра Пракапчука.

За Кім Чан Яна прагаласавалі 98 чальцоў Генеральнай асамблеі Інтэрпола, за Пракапчука - 64.

Супраць яго кандыдатуры раней выступілі амерыканскія сэнатары і расейскія праваабаронцы, паведамляе tvrain.ru.

Яны паказалі на тое, што Расея злоўжывае правіламі Інтэрпола, выкарыстоўваючы механізм «чырвонага ордэра» для вышуку людзей, якія пакінулі краіну з палітычных матываў. Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў назваў «абсурдным» магчымае прызначэнне Пракапчука прэзідэнтам Інтэрпола і паабяцаў разгледзець пытанне аб прыпыненні сяброўства ў арганізацыі ў выпадку яго абрання.

Пракапчук займае пасаду віцэ-прэзідэнта Інтэрпола і курыруе еўрапейскі кірунак. Папярэдні кіраўнік арганізацыі кітаец Мэн Хунвэй падаў у адстаўку ў пачатку кастрычніка. Перад гэтым яго затрымалі ў Кітаі паводле падазрэння ў карупцыі.

Апошнія навіны