BE RU EN

У шасці раёнах беларусы не могуць купіць на свае заробкі мінімальны набор тавараў і паслуг

  • 21.11.2018, 9:49

Сітуацыю не могуць хаваць нават у афіцыйных структурах.

Праблема вельмі нізкіх заробкаў актуальная для 6 раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей, паведамляюць у афіцыйнай Федэрацыі прафзвязаў, піша tut.by.

Нагадаем, у красавіку гэтага года ў Беларусі знайшлі рэгіёны, дзе «заробак не дазваляе купляць тавары і аплачваць паслугі ў межах МСБ». Пазней у прафзвязе распавялі, што ў лік гэтых раёнаў трапілі тры з Віцебскай вобласці: Шаркаўшчынскі, Мёрскі і Браслаўскі. У пералік бедных трапілі і іншыя рэгіёны, але іх не назвалі.

Намесніца старшыні ФПБ Алена Манкевіч распавяла, што пасля гэтага маніторынгу прадстаўнікі прафзвязаў выязджалі ў асобныя раёны, каб выявіць прычыны такой сітуацыі.

Са слоў намесніка старшыні ФПБ, яны прадоўжаць працу і раскажуць пра вынікі ў канцы года.

Нагадаем, у Беларусі трэці год запар расце колькасць тых, хто не можа дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг. Так, у мінулым годзе ў краіне налічвалася 3 мільёны 10,3 тысячы чалавек (або амаль 34% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны), сярэднедушавыя рэсурсы якіх не перасягалі мінімальны спажывецкі бюджэт з разліку на аднаго сямейніка з чатырох чалавек на месяц - 317,72 рублі.

Апошнія навіны