BE RU EN

Сямейная пара з Джорджыі вярнула ўладальніку наладаваную грашыма торбу

  • 21.11.2018, 9:22

Унутры торбы было 25 тысяч даляраў.

Сямейная пара з амерыканскага горада Рынкон, штат Джорджыя, знайшла наладаваную грашыма сумку і вярнула яе ўладальніку, паведамляе segodnya.ua.

У інкасатарскай торбе, якую выявілі Джэф і Мішэль Грын, было блізу 25 тысяч даляраў. Муж і жонка вярнулі знаходку ў паліцыю. Да таго часу там ужо ведалі пра знікненне.

Раней ўладальнік крамы Гаўтамбхай Патэл паведаміў, што страціў торбу з грашыма. У паліцыі пачалі расследаванне, але спадзяваліся, што грошы знойдуць і вернуць свядомыя грамадзяне.

Дэпартамент паліцыі Рынкона апублікаваў у Facebook фатаграфію з сустрэчы Грын і Гаўтамбхая і нагадаў, што і закон, і мараль патрабуюць вяртання знойдзеных грошай уладальніку.

ФОТА: СТАРОНКА RINCON POLICE DEPARTMENT У FACEBOOK

Апошнія навіны