BE RU EN

У Беларусі заробкі - як у Афрыцы

  • 21.11.2018, 8:43

Апублікаваная карта сярэднегадавых даходаў у свеце.

Спецыялісты інстытута Credit Suisse склалі карту сярэдняга заробку ў краіне за 2018 год. Паводле вынікаў даследавання заробкі ў Беларусі самыя нізкія ў Еўропе, піша intex-press.by.

На карце відаць моцнае адрозненне паміж Усходам і Захадам Еўропы. Так, у зялёныя, «багатыя колеры», афарбаваныя такія краіны, як Нямеччына, Францыя, Англія, Фінляндыя, Італія і г.д. Зялёны колер азначае сярэдні даход насельніцтва на год ад 100 да 499,9 тысячы даляраў, паведамляецца на сайце howmuch.net.

На фоне гэтага моцна вылучаецца Беларусь, якая афарбаваная ў ружовы колер, які азначае сярэдні заробак ад адной тысячы даляраў да пяці тысяч даляраў на год.

Цікава тое, што краіны з ружовым колерам і, адпаведна, прыбыткам насельніцтва, як у Беларусі, пераважаюць у Афрыцы.

Апошнія навіны