BE RU EN

Азаранка пачне новы сезон у Новай Зеландыі, Сасновіч - у Аўстраліі, Сабаленка - у Кітаі

  • 20.11.2018, 20:40

Стала вядома, дзе пачнуць новы сезон топавыя беларускія тэнісісткі.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка адправіцца ў новазеландскі Окленд, паведамляе «Прессбол».

Аляксандра Сасновіч згуляе ў аўстралійскім Брысбене.

Арына Сабаленка пазмагаецца за тытул у кітайскім Шэньчжэне.

Усе турніры пройдуць з 31 снежня 2018 года да 6 студзеня 2019 года, паведамляе Boticcelli ў твітэры.

Апошнія навіны