BE RU EN

Мэркель абвінаваціла Расею ў парушэнні дамовы аб РСМД

  • 20.11.2018, 19:50

Са слоў канцлеркі Нямеччыны, Масква ўжо даўно не прытрымліваецца прадпісанняў гэтай дамовы.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель згодная з ЗША ў тым, што Расея парушае Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). «Мы ведаем, што Расея ўжо на працягу доўгага часу не трымаецца прадпісанняў гэтай дамовы», - заявіла Мэркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Даніі Ларсам Лёке Расмусенам у аўторак, 20 лістапада, у Бэрліне, паведамляе DW.

Са слоў канцлеркі Нямеччыны, цяпер варта абмеркаваць, «як дзейнічаць далей. «Гаворка ідзе пра нашу бяспеку», - падкрэсліла Мэркель.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у кастрычніку абвясціў аб выхадзе з дамовы аб ліквідацыі РСМД праз расейскія парушэнні. У падтрымку кіраўніка Белага дома выступіў і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці была падпісаная лідарамі ЗША і СССР у 1987 годзе і фіксуе адмову бакоў вырабляць, выкарыстоўваць і захоўваць балістычныя ракеты наземнага базіравання сярэдняй (ад 1000 да 5500 км) і малой (ад 500 да 1000 км) далёкасці.

Апошнія навіны