BE RU EN

У РФ скончыла жыццё самагубствам дзяўчынка, якая напісала ліст Пуціну і паскардзілася на нізкі заробак мамы

  • 20.11.2018, 19:01

Пасля таго, як дзяўчынка напісала ліст Пуціну, жанчыну выклікалі да начальства і аблаялі.

У Смаленскай вобласці скончыла жыццё самагубствам 14-гадовая дзяўчынка, якая напісала ліст прэзідэнту Пуціну і паскардзілася на нізкі заробак сваёй мамы, паведамляе «Эхо Москвы».

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на смаленскія СМІ, дзяўчынка скардзілася таксама на цкаванне ў школе. Яна была інвалідам зроку і яе дражнілі аднакласнікі. Маці падлетка працуе санітаркай у мясцовай бальніцы.

Пасля таго, як дачка напісала ліст Пуціну і адправіла яго на адрас адміністрацыі прэзідэнта, жанчыну выклікалі да начальства і аблаялі.

Незадоўга да гібелі на старонцы ў сацыяльнай сетцы дзяўчынка напісала: «Чаму вы ўсе такія злыя?».

Паводле непацверджанай інфармацыі, была знойдзеная перадсмяротная запіска, у якой школьніца просіць нікога ў сваёй смерці не вінаваціць.

Апошнія навіны