BE RU EN

У Фінляндыі прапанавалі Расеі вярнуць Карэлію

  • 20.11.2018, 18:07

Карэлія ўвайшла ў склад Расеі ў канцы Другой Сусветнай вайны.

На восеньскай канферэнцыі моладзевае крыло партыі «Праўдзівыя фіны» (Perussuomalaiset nuoret) наважыла абвясціць, што Фінляндыя павінна афіцыйна запатрабаваць вяртання тэрыторый (у тым ліку Карэліі), перададзеных Расеі ў канцы Другой сусветнай вайны, каб вярнуцца да межаў 1939 году. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў сябра праўлення Perussuomalaiset nuoret і кіраўнік рэгіянальнага аддзялення нацыяналістычнай арганізацыі Suomen Sisu Хенры Хаутамякі, яго паведамленнем падзялілася і афіцыйная старонка моладзевага крыла партыі, піша «Фонтанка».

Прыхільнікі пазіцыі маладога палітыка не прамінулі заўважыць, што Карэлія і Мурманская вобласць у запусценні, а сітуацыя з нацыянальнай меншасцю ў Карэліі сумная.

Партыя «Праўдзівыя фіны» ўваходзіць у кіруючую кааліцыю Фінляндыі.

Апошнія навіны