BE RU EN

На Віцебшчыне 16 кіраўнікоў з кадравага рэестра Лукашэнкі папаліся на карупцыі

  • 20.11.2018, 16:50

Больш за ўсё хабараў - у будаўніцтве і транспарце.

У Віцебскай вобласці за апошнія тры гады 16 кіраўнікоў, якія ўваходзілі ў кадравы рэестр дыктатара, абвінавачаныя ў злоўжыванні ўладай. Пра гэта гаварылі на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разглядалі захады ў супрацьдзеянні карупцыі ў органах мясцовага кіраўніцтва, паведамляе Генпракуратура.

На Віцебшчыне за апошнія тры гады 16 кіраўнікоў, якія ўваходзілі ў кадравы рэестр дыктатара, абвінавачаныя ў карупцыі, прыводзіць статыстыку, агучаную на пасяджэнні, газета «Витебские вести».

Як адзначыў пракурор вобласці Вадзім Сушчынскі, у рэгіёне карупцыйная злачыннасць носіць «у асноўным бытавы характар». Напрыклад, са 110 такіх правапарушэнняў, выяўленых у Віцебску за 9 месяцаў, 33 злачынствы ўчынілі два ветэрынарныя лекары, якія працуюць на Смаленскім рынку. Яны бралі хабар за выдачу адпаведных дазволаў.

Выкладчык адной з віцебскіх ВНУ прымаў грашовыя ўзнагароды ад студэнтаў у суме ад 3 да 25 рублёў за здачу іспытаў.

Сярод найбольш схільных да карупцыі сфер у Віцебскай вобласці назвалі будаўніцтва, транспарт, сельскую гаспадарку, адукацыю, ахову здароўя і дзяржкіраванне.

Апошнія навіны