BE RU EN

У народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка здарыўся інсульт

  • 2.11.2018, 15:08

Вядомы кампазітар у шпіталі ў цяжкім стане.

2 лістапада Ігар Міхайлавіч Лучанок шпіталізаваны ў Гарадскую клінічную лякарню хуткай дапамогі Менска. 80-гадовы кампазітар знаходзіцца ў аддзяленні неўралогіі, піша kp.by.

- У таты інсульт, ён у цяжкім стане. Але мы спадзяемся на лепшае - цяпер з мамай ідзем у лякарню, - распавёў «Камсамолцы» сын народнага артыста Андрэй Ігаравіч.

Беларускі кампазітар, народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок напісаў мноства хітоў, якія застаюцца папулярнымі і праз дзесяцігоддзі: «Алеся», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Вераніка», «Верасы», «Мой родны кут» і іншыя.

Апошнія навіны