BE RU EN

Выйшаў новы кліп гурта The Beatles

  • 2.11.2018, 9:02

Над відэа працаваў Пол Макартні.

Вядомы брытанскі гурт The Beatles выпусціў кліп на песню Glass Onion з альбома White Album, які выйшаў 50 гадоў таму, паведамляе nv.ua.

Кліп складзены з фатаграфій удзельнікаў гурта на фоне анімацыйных эфектаў.

Над відэа, якое прымеркаванае да юбілейнага перавыдання White Album, працаваў брытанскі мастак Рычард Гамільтан і ўдзельнік гурта Пол Макартні.

Поўная версія кліпа даступная сёння толькі ў Apple Music.

Апошнія навіны