BE RU EN

Магілёў: цырк з'ехаў, ліхтары ўпалі

  • 19.11.2018, 19:17

На бульвары Леніна ў Магілёве небяспечна нахіліўся вулічны ліхтар, пастаўлены перад Форумам рэгіёнаў.

У самым цэнтры Магілёва, на бульвары Леніна, моцна нахіліўся вулічны ліхтар, пастаўлены зусім нядаўна - напярэдадні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які праводзіўся сёлета ў Магілёве, паведамляе mogilev.online.

Фотаздымак з месца падзей з'явіўся ў паблік «Магілёў Real».

У каментарах жартуюць: «Выкопваюць) дзесьці больш патрэбныя». «Цырк паехаў, ліхтары ўпалі».

Недахопы ў спешна пабудаваных аб'ектах не рэдкасць для Беларусі. Тут можна ўспомніць пабудаваную да таго ж Форуму рэгіёнаў каскадную лесвіцу з фантанам у магілёўскім Падніколлі, якая працякла адразу ж пасля адкрыцця. Раней такое рэгулярна здаралася з аб'ектамі, пабудаванымі да штогадовых пампезных рэспубліканскіх «Дажынак» - да таго, як святкаванне гэтых самых «Дажынак» спынілі.

Апошнія навіны