BE RU EN

Менскі завод безалкагольных напояў пацвяліў МУС

  • 19.11.2018, 17:19

Cкандал вакол гарадавога спарадзіў шэраг мемаў.

Афіцыйны паблік Менскага завода безалкагольных напояў апублікаваў калаж, на якім гіганцкая бутэлька мінеральнай вады «Мінская-4» стаіць на тым самым месцы, дзе быў усталяваны помнік гарадавому, паведамляе «Белсат».

СКРЫНШОТЫ: VK.COM/MINSKAYA4_OFFICIAL

17 лістапада жыхар Менска накінуў на помнік гарадавога шалік, каб зрабіць фота. Да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі прайсці ў аддзяленне міліцыі.

Нагадаем, што пасля публікацыі на афіцыйным Youtube-канале МУС відэа, на якім маладзён просіць прабачэння ля помніка, у Байнэце пачаўся флэшмоб #памятникпрости. Людзі ў жартоўнай форме просяць прабачэння ў помнікаў.

Блогер Яўген Ліпковіч стварыў петыцыю на сайце Petitions.by за знос помніка гарадавому ў Менску. На момант публікацыі гэтай навіны яе падпісалі 1685 чалавек.

Апошнія навіны