BE RU EN

Гішпанія выставіла ўмову сваёй падтрымкі пагаднення аб Brexit

  • 19.11.2018, 16:49

Мадрыд падтрымае пагадненне толькі пры ўмове асобных перамоў аб Гібралтары.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Гішпаніі Хасэп Барэль, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на El Mundo.

«Мы хочам даць выразныя тлумачэнні па інтэрпрэтацыі тэксту пагаднення, што перамовы паміж Злучаным Каралеўствам і Еўрапейскім Звязам не датычацца Гібралтара» - сказаў ён.

«Будучыя перамовы аб Гібралтара - гэта асобныя перамовы», - падкрэсліў ён.

Са слоў міністра, пакуль гэтае пытанне не растлумачаць, далейшы прагрэс у пытанні Brexit немагчымы.

Пры гэтым у Гішпаніі пазбягаюць казаць аб магчымым блакаванні або праве вета пагаднення.

Рада ЕЗ у агульных справах 27 краін, якія застаюцца ў блоку, у панядзелак падтрымала з боку Еўразвязу праект пагаднення аб умовах выхаду Брытаніі з аб'яднання. На 25 лістапада запланаваны пазачарговы саміт лідараў 27 дзяржаў ЕЗ у гэтым пытанні.

Апошнія навіны